17 верасня мы адзначаем дзяржаўнае свята «Дзень народнага адзінства», заснаванае ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.
Ініцыятыва адзначаць Дзень народнага адзінства прагучала на VI Усебеларускім народным сходзе. Дату жыхары краіны вызначалі самастойна: інтэрнэт-галасаванне праходзіла на сайце форуму.
У верасні 1939 года адбылася падзея, якая з'яўляецца адной з самых знамянальных вех нашай гісторыі. У выніку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі гвалтоўна разарваны беларускі народ зноў стаў адзіным. Гэта быў акт вялікай гістарычнай справядлівасці. Беларускі народ выпакутаваў і заваяваў права на незалежнасць.
Быць гаспадарамі на ўласнай зямлі, захоўваць нацыянальную самабытнасць і забяспечваць годнае жыццё грамадства-у гэтым сутнасць
Дзень народнага адзінства.
Мы аддаём даніну памяці пакаленням беларусаў, якія захавалі і абаранілі нацыянальную самабытнасць, ганарымся сучаснымі дасягненнямі, фарміруем асновы далейшага развіцця, прымнажаем народны здабытак, шчыра жадаючы Радзіме і ўсім суайчыннікам міру, дабрабыту і працвітання.
На працягу двух дзён – 15-16 верасня-Баранавічы будуць прымаць абласное свята, прысвечанае Дню народнага адзінства.
Усіх супрацоўнікаў прадпрыемства, членаў іх сем'яў, жыхароў і гасцей горада запрашаем наведаць святочныя мерапрыемствы.
Праграма абласнога свята, прысвечанага ДНЮ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА ў Баранавічах